Васіль Сахарчук. Што такое? Хто такі?

Васіль Якаўлевіч Сахарчук (1953-2003) — паэт, журналіст, перакладчык, нарадзіўся ў вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна. Пасля заканчэння Равяціцкай сярэдняй школы адвучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Чатыры гады настаўнічаў на Любаншчыне і Бярозаўшчыне. З 1979 года працаваў у жабінкаўскай раённай газеце «Сельская праўда». Дэбютаваў вершамі ў 1971 годзе ў зборніку «Універсітэт паэтычны». Аўтар кніг паэзіі […]