Хрыса

З аповедаў старажылаў назва вёскі Хрыса паўстала з-за таго, што першым пасяленцам гэтай мясцовасці быў нейкі чалавек па імені Хрыстафор. Адкуль і пайшла назва вёскі Хрыста. З часам літара «т» выпала з назвы і вёска стала называцца Хрыса.

Вясельныя песні в. Хрыса

Вяселле – адна з найбольш яскравых і адметных з’яў беларускай нацыянальнай культуры. Ніводны іншы рытуал не меў такога размаху і працягласці па часе правядзення. Увесь абрад вяселля суправаджаўся вялікай колькасцю вясельных песень, якія характарызаваліся незвычайнай разнастайнасцю. КаравайныяКоровай гычэ-гычэ,Коровайнычок клычэ.Коровайнычкы мойі,Прыхілытэсь до мэнэІ до мойго дытяті.І до мойго дытятіКоровая згібаты. Хорошый наш коровай, хорошый,Бо хорошыі коровайныці […]