Дзягелец

“Дзягелец — у аснове назва расліны дзягіля”. Жучкевич В.А.   Краткий топонимический словарь Белоруссии .[1] Існуе паданне, што назва вёскі пайшла ад расліны дзягіль. Старажылы расказваюць, што некалі дзягіль рос у кожным двары. Нашы продкі верылі, што гэта лекавая расліна лечыць усе хваробы. І да нашага часу яе вырошчваюць на некаторых сялянскіх падвор’ях.[2] [1] Жучкевич, В.А. […]

Шылін

“Шылін – назва ўтворана ад прозвішча Шылін”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Старыя людзі самае рознае гаварылі пра паходжанне назвы вёскі. Збяруцца ды й згадваюць, як той ці той чуў. Адны сцвярджаюць, што вёска калісьці была куплена багатым чалавекам за шэсць ліняў (так раней называліся грошы), адсюль і ўтварылася яе назва.[2] Другія кажуць,  што […]

Здзітава (Здзітаўскі сельсавет)

“Здзітава – назва па аснове і фарманту яцвяжскага паходжання. Тая ж аснова ў назве ракі Дзітва. Аснова часта сустракаецца на былых прускіх тэрыторыях: Дзітфурт, Дзітцум”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] У Бярозаўскім раёне ў наш час існуе дзве вёскі з назвай Здзітава. Іх паходжанне звязана з летапісным  горадам Здзітаў, які існаваў у XI-XIII стст. на […]

Белаазёрск

“Белаазёрск – названы па імені возера Белага, каля якога знаходзіцца”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [1] Горад быў заснаваны ў 1958 годзе на месцы вёскі Ніўкі як пасёлак энергетыкаў у сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС.   З возерам Белае, якое дало назву гораду, звязана легенда пра светлае ды чыстае каханне.    Здарылася ўсё так. У […]

Адкуль Стрыгінь (казка-легенда)

Жылі–былі дзед і баба. Баба камандавала дзедам, як хацела. А дзед усё ніяк не мог ёй дагадзіць.  Вось аднойчы паслала баба дзеда стрыгчы кусты. Паслухаўся дзед, пайшоў, выканаў усю работу. Прыходзіць да бабы і кажа: “Вось ідзі паглядзі – усё ўжо паголена”. Пайшла баба, паглядзела і не была б то баба, каб і змоўкла, і […]

Сабалі

“Сабалі – паселішча заснавана групай родзічаў з агульным іменем-мянушкай або прозвішчам Собаль. Дастасоўна да чалавека мянушка Собаль азначае “вёрткі, выкрутлівы, спрытны”.   Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [1] “Сабалі – назва ўтворана ад прозвішча, шырокае распаўсюджванне якога сведчыць аб вялікай колькасці сабалёў  у мінулым у беларускіх лясах”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [2] Шмат старажытных населеных […]

Спорава

“Спорава –  у назве адлюстраваны  старыя зямельныя адносіны: спорная зямля,  зямля няяснай прыналежнасці”. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Адкуль такая дзіўная назва – Спорава? Старажытны візантыйскі гісторык  Пракопій Кесарыйскі спорамі называў славян. У тыя часы мяжа паміж славянамі і балтамі праходзіла па тэрыторыі Палесся.  У  раёне сучаснага горада  Івацэвічы  жылі балты, а наваколлі Спораўскага […]

Чарнякава

Паданне расказвае, што  назва вёскі Чарнякава пайшла ад манахаў-чарнцоў. Калісьці гэта было вялікае паселішча, якое  звалася Волька Чарнякава.  Волькай у даўнія часы называлі паселішча, жыхары якога вызваляліся ад некаторых павіннасцей, гэта маглі быць вялікакняжацкія рамеснікі і служачыя, а таксама  духавенства.  Кляштар ці манастыр, а можа землі, якія да яго маглі адносіцца, сапраўды знаходзіліся непадалёку ад […]

Мікіта Гаўрыльчык. Мая вёска

Мая родная вёска Ястрабель… Утульна яна размясцілася сярод лугоў і палёў. З усіх бакоў да яе падступае лес, як бы ахінаючы ад злых вятроў. Тут я нарадзіўся. Адсюль родам мая мама, мой дзядуля, мае прадзед і прабаба.Адкуль пайшла такая назва – Ястрабель? Існуе некалькі легендаў. Я паведамлю адну з іх.У даўнія часы праз гэтыя мясціны […]

Міхалкі

«Міхалкі  – назва ўтворана ад імя Міхаіл». Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Гэтая невялічкая вёсачка складаецца з дзвюх частак – Міхалкі і Навінкі. Пра паходжанне назвы вёскі бытуе некалькі легенд.  Па адной з  іх першага жыхара гэтых мясцін звалі Міхалам.  Па другой – лічыцца, што некалі гэтая зямля была банкаўскай,  банк распрадаваў яе, а […]

Кашалёва

Кашалёва – назва паходзіць ад імя-мянушкі Кашэль, Кошаль. Кашалём маглі празваць чалавека нязграбнага, непаваротлівага. Кашэль – вялікі кош, сплецены з лыкаў, дубцоў, ліпы, ракіты, лучыны,  з вяровак”. Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць.[1] Існуе легенда, што вёску так назвалі  таму, што некалі  асноўным рамяством яе жыхароў  было пляценне кашоў, карзін.  Ёсць яшчэ  меркаванне, што назву вёска атрамала […]

Чаму Бяроза Картузскай звалася

Аб узнікненні двайной  назвы горада таксама існуе некалькі паданняў. Большасць з іх звязана з будаўніцтвам у  нашай  мясцовасці манастыра ордэна картэзіянцаў (картузаў), які  быў  закладзены ў 1648 годзе Казімірам Львом Сапегам. Уплыў картузаў на развіццё паселішча  быў настолькі значны, што яно атрымала назву Картуз-Бяроза ці Бяроза-Картузская. Вярнулася гораду старажытная назва «Бяроза» ў 1940 годзе. Чаму […]

На Ясельдзе-рацэ

 (краязнаўчая казка) Даўно гэта было. Да ракі, якую тады называлі проста Ракой, прыйшлі людзі з цёплых краёў, дзе высокія горы. У адной сям’і жыла дзяўчына. Звалі яе Асальда. У землях, адкуль прыйшлі яе бацькі, гэтае імя азначала «рака багоў». Каля ракі продкі жылі, яна не раз ратавала іх ад голаду. Таму так шанавалі раку. І […]

Бярозавы гай

Стомленае сонца павольна апускалаcя ўсё ніжэй i ніжэй. На зямлю напаўзаў вячэрні туман. На вузкай сцяжынцы, што вяла праз бярозавы гай, з’явіліся два чалавекі. Яны часта спыняліся i адпачывалі. Адзін з ix, сляпы стары, цяжка дыхаў. Далёкі шлях адабраў апошнія яго сілы. Другі спадарожнік, трынаццацігадовы хлопчык-павадыр, з прыкрасцю думаў пра тое, што яны яшчэ далёка […]

Бяроза

Адлік сваёй гісторыі Бяроза вядзе з 1477 года, калі яе ўладальнік Ян Гамшэй заснаваў тут касцёл Святой Тройцы. Менавіта з гэтага часу яна вядома як вёска Сялецкай воласці Слонімскага павета Вялікага Княства Літоўскага. На Беларусі многія населеныя пункты сваімі назвамі неяк звязаны з лясамі ці асобнымі пародамі дрэў, бо ўся тэрыторыя нашай роднай старонкі ў […]