Крыжы ля дарогі: вёскі Чарнякаўскага царкоўнага прыхода

Нашы праваслаўныя продкі, маючы моцную веру, ведалі пра значэнне  і важнасць паклонных крыжоў для выратавання ў вечнасці душ сваіх і блізкіх, таму ставілі іх на памятных месцах, непадалёк ад гарадоў і вёсак. Такія крыжы зваліся прыдарожныя,  усталёўваліся каля дарог,  каб, адпраўляючыся  ў падарожжа ці заходзячы ў вёску, чалавек мог папрасіць дапамогі ці падзякаваць Богу і нябесным […]

Кашалёва

Кашалёва – назва паходзіць ад імя-мянушкі Кашэль, Кошаль. Кашалём маглі празваць чалавека нязграбнага, непаваротлівага. Кашэль – вялікі кош, сплецены з лыкаў, дубцоў, ліпы, ракіты, лучыны,  з вяровак”. Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць.[1] Існуе легенда, што вёску так назвалі  таму, што некалі  асноўным рамяством яе жыхароў  было пляценне кашоў, карзін.  Ёсць яшчэ  меркаванне, што назву вёска атрамала […]