Памятны знак на месцы масавага расстрэлу мірных жыхароў каля вёскі Бронная Гара

Летам і восенню 1942 года ва ўрочышчы Бронная Гара фашысты здзейснілі масавыя забойствы мірных грамадзян розных нацыянальнасцей, пераважна яўрэяў. Усяго тут было  знішчана больш 50 тысяч чалавек. Шэсць велізарных магіл па загадзе гітлераўцаў выкапалі недалёка ад чыгуначнай станцыі мясцовыя жыхары. На станцыю прыбывалі эшалоны з Брэста, Бярозы, Драгічына, Іванава, Пінска, Кобрына. Людзей падганялі да ям […]

Бронная Гара

Існуе паданне, што мясцовыя кавалі (да нашага часу прозвішча Кавалевіч – самае распаўсюджанае ў вёсцы) былі вельмі ўмелымі майстрамі па вырабу зброі (брані). Адсюль і назва вёскі.  А яшчэ кажуць,  што ў  даўнія часы нейкі вандроўны воін спыніўся адпачыць на адной з мясцовых гор, а прачнуўшыся, не  знайшоў свае зброі (брані). З тых часоў  месца […]