Лейтэнант, камандзір матастралковага ўзвода.
Нарадзіўся ў горадзе Бярозе. Скончыў 8 класаў Бярозаўскай сярэдняй школы № 2, затым Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1985 годзе – з адзнакай Арджанікідзаўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Напісаў рапарт з просьбай накіраваць яго ў Афганістан. Лейтэнант, камандзір мотастралковага ўзвода Ігар Тышкевіч праводзіў з салдатамі вучэбныя заняткі па стральбе, калі быў абстраляны душманамі. Рызыкуючы жыццём, пад моцным мінамётным агнём кінуўся на дапамогу салдату. Побач разарвалася міна. Цяжка паранены, ён памёр на руках сяброў. Пахаваны ў горадзе Бярозе.
Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь лейтэнант Ігар Тышкевіч навечна залічаны ў спісы 2-й роты Мінскага сувораўскага вучылішча.
У гонар Ігара Тышкевіча ў горадзе Бярозе была названа новая вуліца, якая вырасла ў цэлы мікрараён.
Літаратура:
СЕЛЕНЯ, Е. Отец на улице имени сына / Евгений Селеня // Рэспубліка. – 2006. – 5 ліпеня. – С. 4.
СЕЛЕНЯ, Е. Шли на бой не ради славы / Евгений Селеня // Маяк. – 2005. – 17 декабря. – С. 2.
СТАРКОВ, А. Плакал кровью закат… : [стихотворение, посвященное И.Тышкевичу] / Александр Старков // Белорусская военная газета. — 2007. – 9 января. — С. 4.
ТЮШКЕВИЧ, Т. Открыта памятная доска : [в начальной школе г. Березы состоялось открытие памятной доски, посвященной И.В.Тышкевичу] / Т.Тюшкевич // Маяк. – 2003. – 26 февраля. – С. 1.