Сакалова

“Сакалова –  назва, вытворная ад прозвішча  Сокалаў, Сокал”.     Жучкевич В.А. “Краткий топонимический словарь Белоруссии “. [1] Народ захаваў паданне, што царскія ўлады саслалі ў ссылку на ўскраіны чыноўніка Сакалова. Сакалоў заснаваў невялікае паселішча. Гады ішлі. Паселішча перайшло на новае месца. І назвалі яго Сакалова. [2] Старыя людзі расказвалі, што калісьці вёскі на цяперашнім месцы не […]

Вайцяшын

“Вайцяшын – назва паходзіць ад асновы войт(старшыня мяшчанскага суда, начальнік гміны, начальнік пасялення)”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] “Вайцяшын – у аснове назвы  старажытнае славянскае імя Войтех”.                                 Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [2]    Старажылы расказваюць, што назва вёскі Вайцяшын пайшла ад прозвішча чалавека, які валодаў землямі вакол вёскі.    Яшчэ кажуць, што ўся […]

Стаўкі

 “Стаўкі – у аснове назвы тэрмін стаў –  сажалка, месца каля сажалкі”.  Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Па мясцоваму паданню,  вёска Стаўкі таксама мае назву, звязаную з Першай сусветнай вайной. Быццам у тыя часы тут знаходзілася стаўка расійскай арміі.  Частае ў  гэтай вёсцы прозвішча – Гарматны. Па-руску “гармата – “артиллерийское орудие”, а “гарматны” – […]

Агароднікі

“Агароднікі – катэгорыя сялян у ВКЛ, якія мелі прысядзібны надзел зямлі (агарод) непадалёку ад вялікакняжацкага або панскага маёнтка, за што выконвалі пэўныя павіннасці. У XVIII – 1-й пал.  XIX ст.  агароднікамі   называлі жыхароў беларускіх вёсак  і мястэчак, якія мелі толькі хату і агарод”.          Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць.[1] Каралева польская Бона Сфорца была добрай гаспадыняй. […]

Сасноўка

“Сасноўка – у аснове тапоніма – назва дрэва сасна”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Кажуць, жыў калісьці ў гэтай мясцовасці пан па прозвішчу ці то Сасноўскі, ці то Саснавецкі. Вось і назвалі вёску, якая тут узнікла,  яго імем. А яшчэ рос навокал лес, у якім сосны былі высокія, стройныя. Яны і пайшлі на будаўніцтва […]

Совіна

Некалі даўным-даўно на тым месцы, дзе цяпер вёска Совіна, было мястэчка, якое налічвала некалькі хутароў. Хутар ад хутара аддзяляў лес, і як бы пасярэдзіне ўсіх хутароў стаяў высокі, тоўсты дуб. А ў дубе было гняздо, у якім гняздзіліся совы. Пра дуб, пра савінае гняздо ўсе ведалі. Калі чалавек трапляў у іншую мясцовасць і ў яго […]

Паўлавічы

“Паўлавічы – назва ўтворана  ад імя Павел і вытворных ад яго прозвішчаў”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Вёска Паўлавічы атрымала назву ад імя яе першапасяленцаў. Жыў калісьці на свеце чалавек. Звалі яго Павел. І былі ў яго сыны – Паўлавічы. Пабудаваў Павел з сынамі вёску. Хто тут жыве? – пыталіся падарожнікі.  Мы – Паўлавічы, […]

Лісічыцы

Вёска знаходзіцца паміж вёскамі Альшэва і Хрыса, на беразе возера Чорнае. Да нашага часу дайшло паданне, што калісьці ў гэтых мясцінах  было пахаванне памерлых коней,  у сувязі з чым там развялося шмат лісіц, было вельмі многа  лісіных нор. Таму паселішча, якое ўзнікла непадалёку ад возера, атрымала назву Лісічыцы.[1] [1] Паданне запісана са слоў жыхара вёскі […]

Сабалі

“Сабалі – паселішча заснавана групай родзічаў з агульным іменем-мянушкай або прозвішчам Собаль. Дастасоўна да чалавека мянушка Собаль азначае “вёрткі, выкрутлівы, спрытны”.   Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [1] “Сабалі – назва ўтворана ад прозвішча, шырокае распаўсюджванне якога сведчыць аб вялікай колькасці сабалёў  у мінулым у беларускіх лясах”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [2] Шмат старажытных населеных […]

Бронная Гара

Існуе паданне, што мясцовыя кавалі (да нашага часу прозвішча Кавалевіч – самае распаўсюджанае ў вёсцы) былі вельмі ўмелымі майстрамі па вырабу зброі (брані). Адсюль і назва вёскі.  А яшчэ кажуць,  што ў  даўнія часы нейкі вандроўны воін спыніўся адпачыць на адной з мясцовых гор, а прачнуўшыся, не  знайшоў свае зброі (брані). З тых часоў  месца […]

Спорава

“Спорава –  у назве адлюстраваны  старыя зямельныя адносіны: спорная зямля,  зямля няяснай прыналежнасці”. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Адкуль такая дзіўная назва – Спорава? Старажытны візантыйскі гісторык  Пракопій Кесарыйскі спорамі называў славян. У тыя часы мяжа паміж славянамі і балтамі праходзіла па тэрыторыі Палесся.  У  раёне сучаснага горада  Івацэвічы  жылі балты, а наваколлі Спораўскага […]

Чарнякава

Паданне расказвае, што  назва вёскі Чарнякава пайшла ад манахаў-чарнцоў. Калісьці гэта было вялікае паселішча, якое  звалася Волька Чарнякава.  Волькай у даўнія часы называлі паселішча, жыхары якога вызваляліся ад некаторых павіннасцей, гэта маглі быць вялікакняжацкія рамеснікі і служачыя, а таксама  духавенства.  Кляштар ці манастыр, а можа землі, якія да яго маглі адносіцца, сапраўды знаходзіліся непадалёку ад […]

Сігневічы

“Сігневічы  –  назва, вытворная  ад прозвішча Сігневіч”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] З часоў, калі “зямля ў Сегневічах” у 1520 годзе ўпершыню ўзгадваецца ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага як шляхецкая ўласнасць, вёска Сігневічы належала розным гаспадарам. А назву сваю вёска атрымала, згодна з паданнем, ад першага ўладальніка – Сігневіча. [1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический […]

Галавіцкія

“Галавіцкія – назва, вытворная ад прозвішча Галавацкі”.        Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии  [1] Паводле  падання, на тэрыторыі цяперашняга Стрыгінскага сельскага Савета жыў пан, у якога было многа зямлі. Яго зямельныя ўладанні распаўсюджваліся нават за раку ў вёсцы Мацвеевічы, якая ў той час была густа населенай. А вось перад ракой землі пуставалі. І […]

Лясковічы

“Лясковічы – назва, утвораная ад прозвішча Лясковіч,   Ляскоў”. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Жыў калісьці ў гэтых лясных мясцінах чалавек па прозвішчу Лясковіч ці Ляскоў. Даў ён пачатак роду, які рассяліўся па акрузе. А затым сёлы раздзяліліся і сталі тым, чым з’яўляюцца і цяпер – Вялікімі Лясковічамі  і Малымі Лясковічамі, якія знаходзяцца блізка адна […]

Вікторыя Расшчупкіна. Ястрабель

Мая маленькая радзіма,Маё нячутнае жыццё…Мой ціхі Ястрабель любімы,Дзе ўпадаю ў забыццё. Той край, дзе я жыву, вучуся,Дзе маю я сяброў, каханне,Мая надзея і спакуса –Я тут, як рыба ў акіяне! Я тут, як птушка, што на волі,Магу свае расправіць крылы,Як бусел, што ляціць над полем,Мой край цудоўны, любы, мілы! Радней усяго на гэтым свецеТвая Радзіма […]

Мікіта Гаўрыльчык. Мая вёска

Мая родная вёска Ястрабель… Утульна яна размясцілася сярод лугоў і палёў. З усіх бакоў да яе падступае лес, як бы ахінаючы ад злых вятроў. Тут я нарадзіўся. Адсюль родам мая мама, мой дзядуля, мае прадзед і прабаба.Адкуль пайшла такая назва – Ястрабель? Існуе некалькі легендаў. Я паведамлю адну з іх.У даўнія часы праз гэтыя мясціны […]

Боркі

«Боркі – назва ўтворана ад асновы бор (сасновы лес)». Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Калісьці гэта быў край балот і нечапаных лясоў, так званых пушчаў ці бароў. З часам бары вырубаліся і ператвараліся ў невялікія сасновыя лясы-баркі. Легенда расказвае, што ў такім  невялікім бару  пасяліўся памешчык, багаты чалавек, паставіў там сваю хату. І ўжо […]

Стрыгінь

“Стрыгінь – назва ўтворана ад прозвішча  Стрыгін”.                           Жучкевич  В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [1] Старыя людзі расказвалі, што ў  даўнія часы дарогі на Бярозу, якая ёсць зараз,  не было. Дарога ішла  за мясцовымі могілкамі. Яе называлі “гаць”, так як праходзіла яна праз рэчку, а потым па балоце. Па нядзелях сяляне вывозілі на базар лішкі малака, […]