
Паданне расказвае, што назва вёскі Чарнякава пайшла ад манахаў-чарнцоў. Калісьці гэта было вялікае паселішча, якое звалася Волька Чарнякава. Волькай у даўнія часы называлі паселішча, жыхары якога вызваляліся ад некаторых павіннасцей, гэта маглі быць вялікакняжацкія рамеснікі і служачыя, а таксама духавенства. Кляштар ці манастыр, а можа землі, якія да яго маглі адносіцца, сапраўды знаходзіліся непадалёку ад вёскі ў лесе, якраз насупраць Малых Лясковіч. Да нашага часу там захаваліся сляды ад агародаў. Месца тое называецца “Кляштурнэ”, яго добра памятаюць мясцовыя жыхары. А манахаў у тыя далёкія часы звалі чарнцамі, ад таго, што насілі яны чорнае адзенне. [1]
Згодна з другой легендай, назва вёскі пайшла ад прозвішча Чарняк, якое далі чарняваму, смугламу чалавеку.[2]
[1] Гладыщук, А. Откуда пошел Черняков / Анатолий Гладыщук // Маяк. – 2016. – 5 ноября. – С.4.
[2] Карпеш, Р. Черняково / Розалия Карпеш // Маяк. – 2005. – 30 июля. – С.3.