Таццяна Лютыч. ШТО МАЕШ, ТОЕ БЕРАЖЫ!

Я тых людзей не разумею,
Што край свой родны пакідаюць,
Што без Радзімы жыць умеюць,
Усё нешта за мяжой шукаюць.

Ці славы прагнуць, ці багацця,
Як людзі кажуць, поўнай чашы…
Хіба ж у гэтым тое шчасце,
Калі чужое ўсё — не наша?!

А на Радзіме пахне борам,
Жытнёвым полем з васількамі.
І родная матулі мова
Гучыць званочкам між сябрамі.

Усім вядома пагаворка:
«Што маеш, тое беражы».
Згубіць так лёгка, плакаць – горка…
А як жа без Радзімы жыць?

Ты нарадзіўся тут і вырас,
Тут край тваіх бацькоў, дзядоў.
І птушкі, што ляцяць у вырай,
Вясной вяртаюцца дамоў…[1]


[1] Лютыч, Т.  Што маеш, тое беражы! : [верш] / Таццяна Лютыч // Маяк. —  2021. — 16 января. —  С. 11. — (Крыніца : літаратурная старонка).

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *