Сігневічы

“Сігневічы  –  назва, вытворная  ад прозвішча Сігневіч”.

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

З часоў, калі “зямля ў Сегневічах” у 1520 годзе ўпершыню ўзгадваецца ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага як шляхецкая ўласнасць, вёска Сігневічы належала розным гаспадарам. А назву сваю вёска атрымала, згодна з паданнем, ад першага ўладальніка – Сігневіча.

Мінула таму ўжо многа стагоддзяў,
А байка такая жыве ў народзе:
Вялікі маёнтак даўно тут стаяў,
Памешчык Сігневіч у ім пражываў,
Аб бераг Вінца пляскаліся хвалі.
А вёску, дзе жыў, Сігневічамі празвалі.
3 тых далёкіх часоў аж да сённяшніх дзён
Народная памяць усплывае здавён:
Як парк разбівалі ў панскім маёнтку,
Касцёл будавалі ў вёсцы на ўзгорку,
Вясну сустракалі, дзяцей гадавалі
I добрага шчасця ўсім людзям жадалі!
I шчасце прыйшло: у калгас усе пайшлі,
А назву яму – "Перамога" далі!
Страшнай навалай прыйшоў сорак першы –
Сорак шэсць чалавек ён забраў у бяссмерце.
Пра іх нам помнік распавядае,
Што ў семдзесят пятым узнёсся над краем.
Ля помніка святы мы сустракаем,
Урокі праводзім і песні спяваем.[1]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 343.

[2] История и краеведение родного края [Электронный ресурс]  / ГУО “Сигневичский учебно-педагогический комплекс  ясли-сад-средняя школа” Березовского района. – Режим доступа : http://signevichi.bereza. edu.by/ru/main.aspx?guid=22151

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *