Сцяпан Іванавіч Любарскі (27.12.1896 – 16.04.1945)

 Савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант.

Нарадзіўся ў вёсцы Старыя Пескі Бярозаўскага раёна. З ранняга дзяцінства пазнаў цяжкую сялянскую працу, з 15-ці гадоў працаваў рабочым на суконнай фабрыцы ў Беластоку. Там скончыў чатырохгадовую гарадскую школу. У жніўні 1915 года быў прызваны ў царскую армію. У 1917 годзе старшы унтэр-афіцэр 675-га пехотнага Канатопскага палка Сцяпан Любарскі разам з іншымі рэвалюцыйна настроенымі афіцэрамі і салдатамі трапіў у мінскую турму. У 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны, разгрому басмачоў у Туркестане, японскіх імперыялістаў на рацэ Халхін-Гол, вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, 2-м Беларускім, 4-м і 1-м Украінскіх франтах; намеснік начальніка аператыўнага аддзела, намеснік начальніка штаба групы войск, начальнік штаба 10-й арміі. Загінуў пры фарсіраванні ракі Нэйсе ў Германіі, дзе кіраваў наступаючымі часцямі. Пахаваны ў горадзе Львове на ўзгорку Славы. Імем Сцяпана Іванавіча Любарскага названа вуліца ў горадзе Бярозе, на радзіме ў вёсцы Старыя Пескі пастаўлена стэла.

Літаратура:
ЛЮБАРСКИЙ Степан Иванович // Долготович, Б.Д. Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б.Д. Долготович. – Минск : БелЭН, 2003. – С.124-125.
СЕЛЕНЯ, Е.В. Генерал Любарский / Е.В.Селеня // Память : историко-документальная хроника Березовского района / редкол. : В.В.Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. – С.352-354.
СЕЛЕНЯ, Е. Шел под красным знаменем командир полка / Евгений Селеня // Заря. – 2011. – 3 декабря. – С. 5.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *