Анекдоты пра спараўцоў расказвалі яшчэ каля двухсот гадоў назад. Але і сёння, як і многа гадоў таму, пра спараўцоў бытуе шмат вясёлых гісторый, небыліц, плётак, анекдотаў.
Над адным спараўцом падсмейваліся, што пра яго землякоў ходзіць шмат анекдотаў.
– Гэто праўда, – хітра ўсміхнуўшыся, адказаў ён, – А сыба вітэ ны знаетэ, шчо анекдоты сочыняють і росказвають оно про знаменітых людэй. Мні здавалося, шчо гэто ўсім відомо.
Любяць спараўцы пасмяяцца над сабой, пажартаваць з другіх, любяць і ганарацца сваёй вёскай і возерам. Умеюць пасмяяцца над сабой, але і цану сабе знаюць: калі ласка, смейцеся на здароў’е, але зневажаць сябе не дазволім. А, як вядома, смяяцца над сабой могуць толькі моцныя людзі. Спараўцы – з асабістым пачуццём гумару, яны ўпэўнены ў сваёй значнасці, неардынарнасці, асаблівасці. Магчыма, таму вёска Спорава выбрана месцам правядзення абласнога фестывалю гумару «Спораўскія жарты».
Інтэрв’ю
У старога спараўца бяруць інтэрв’ю:
– Дзядуля, у якой краіне вы нарадзіліся?
– Як гэто ў якуй? У Спорові відомо.
– А на якой мове вы размаўляеце?
– Сыба ты ны чуеш, унучок, шчо на споруўскуй мові я говору з тобою.
– А якая ў вас нацыянальнасць?
– А ты шчо гэто, унучок, шчэ ны зрозуміў? Як ны здогадаўся, то скажу – споровэц я.
А колькі тае зімы!
Пытаюцца ў спараўца:
– Дзе ты мыешся?
– Як дэ? У озэры відомо.
– А зімой?
– То кулькы ж тэйі зымы!
Жаніцьба
Спараўца пытаюць:
– Гавораць, ты жаніўся?
– Жэныўся.
– А навошта?
– А хто рыбу будэ кутаты?
Сямейная разборка
Спароўка папракае мужа-рыбака:
– У гэтуй рыбы одны косты.
– А луску ты чому ны лычыш?
Дзякуй
Размова паміж спараўцамі-суседзямі:
– Сусідко, твоя кушка з’іла мою рыбу.
– Ну то і дякуй тобі, сусіду. Ны тра будэ сёння мні кушку кормыты.
Дзе кот?
Налавіў спаравец шмат рыбы, паважыў яе і дагаварыўся, што ўсю рыбу купяць. Жонка, не пытаючы мужа, занесла бацькам 2 кг рыбы. Хутка прыходзіць пакупнік. Важаць – не хапае 2 кг.
Муж:
– Дэ ділыся дві кілі рыбы?
Жонка:
– Кут з’іў.
Муж ловіць ката і ўзважвае яго –шалі паказваюць 2 кг. Муж:
– Рыба то тут, алэ дэ кут?
Рыба спіць
Павёз спаравец прадаваць (мяняць) рыбу ў Моталь. Пакуль даехаў па жары, то рыба падпорцілася. Падыходзіць пакупнік:
– Рыба свежая?
– Свіжа, шчэ оно з сіток выйняў.
– А чаму яна не варушыцца?
– Ны ворушыцца, бо спыть.
Пакупнік нюхае рыбу:
– А чаму запах нейкі нехарошы?
– А ты, як спыш, то сыба заўждэ кай тэбэ запах хвайный?
Бартэр па-спораўску
Едуць у цягніку ў адным купэ спаравец і хахол. Сядзяць, размаўляюць аб тым-сім. Захацелася ім есці. Хахол дастаў сабе шмат сала і пачаў есці. А наш спаравец згрыз парачку сухой рыбы і сядзіць. Хахол наеўся, выцерся сурвэткай і кажа:
– А што гэта ты толькі рыбу ясі?
Спаравец адказвае:
– Так мні йіі жунка ў дорогу дала і казала, шчо ў рыбі і фосфор, і кальцый – полезная вэльмы рыба наша сушона. А сало – йесть сало…
Хахол просіць:
– А, можа, ты мне яе пакаштаваць дасі?
– Ну, дам! На тобі пару рыбын, а ты мні сала дай!
Памяняліся. Спаравец сядзіць, сала ўмінае, шматок за шматком. А хахол, бедны, тую рыбіну жуе і так, і сяк… Ледзь адну з’еў і кажа:
– От ты, мусіць, мяне надурыў!
Спаравец:
– От, бачыш! Оно одну рыбынку з’іў, а одразу порозумніў!
Не прамаўчаў
Сядзіць спаравец на беразе возера і піша віламі па вадзе матныя словы. Да яго падыходзіць другі і гаворыць:
– Ты шчо гэто, Вася, зуўсім здурыў? Кругом малькы плавають, а ты матюкаешся.
На прыёме ў доктара
Спаравец на прыёме ў доктара.
Доктар:
– Выпіваеце?
Спаравец:
– Ны откажуся. У мэнэ з собою і рыбка сушона на закуску йе.
На прыёме ў начальства
Спаравец на прыёме ў начальніка. Начальнік:
– Дык вы са Спорава? Чуў, што ў вас рыбу вельмі смачную сушаць.
– Да ў нас, спороўцуў, гэта рыба ны пэрэводыцца. Мы, куды ны йідэмо, то торбу рыбы сухэйі з собою бэрэмо.
Рыба піла
Дыялог у сям’і спараўца:
– Іван, дэ ты буў? Пыў?
– Не, ны пыў, рыбу йіў.
– А шчо гэто за запах?
– Рыба пыла.
Худы і п’яны
Сабраліся два спараўцы рыбу лавіць, адзін п’яны, а другі худы.
Худы кажа:
– Тэбэ гарылка ў воду скотыть.
А п’яны адказвае:
– Мэнэ гарылка, а тэбэ вітёр.
Качцы па пояс
Сядзіць добра выпіўшы спаравец на беразе возера. Пад’язжае «Джып» з новымі беларусамі.
– Мужик, где тут брод?
– А, о тут, мужыкы, і проіжжайтэ.
Машына едзе ў ваду і знікае. На бераг выплываюць мужыкі ў гневе:
– Ты что, мужик, вообще!?!?!?…
– Ны знаю, хлопцы. Ныдаўно качка прошла. Йюй по пояс було.
Пасля добрай вячэры
Паехалі два спараўцы на рыбу. Вечарам добра павячэралі, раніцой прачынаюцца – уся кукуруза сеткаю абнесена.
– Іван, якый гэто дурэнь там сетку поставыў?
– Я.
– Ты шчо, зусім здурыў?
– А куды ты грыб, там я і ставыў.
Залатая рыбка і тры жаданні
Закінуў спаравец невад і злавіў залатую рыбку:
– Злітуйся, кажа рыбка, – адпусці. Я любыя твае тры жаданні выканаю.
Падумаў спаравец і кажа:
– Добрэ, зробы так, коб замест воды ў озэры була гарылка.
– А другое тваё жаданне?
– Шчэ гарылкы.
– Ну, а трэцяе?
– Дай шчэ бутылку з собою, да й плывы з Богом.
Схаваўся
Спаравец на рацэ выбірае сеткі з рыбаю ў лодку і тут заўважае, што прама на яго коціць на маторцы інспекцыя. Дзецца няма куды. Ён садзіцца на лавачку ў лодцы і заплюшчвае вочы.
Пад’язжае інспекцыя:
– Ты чаму гэта вочы заплюшчыў?
– Так я ж думаў, шчо як я вас ны бачу, то і вітэ мэнэ ны побачытэ.
Як лавілі рыбу, так і будзем лавіць
Стаяць два спараўцы на беразе возера пад дрэвам і назіраюць у бінокль за інспекцыяй. Адзін кажа:
– Чуў, шчо інспекцыя збіраецца на рыці, дэ мы сіткы ставымо, поставыты відеокамеры?
– Чому ж ны чуў. Прыйдэцца заказваты нам по інтернету парыкы, очкы тёмны і вусы накладныйі.
Выкарыстаны матэрыялы абласнога фестывалю гумару «Спораўскія жарты».