
Баравікова Раіса Андрэеўна (11.05.1947 – 26.05.2026) — паэтэса, празаік, драматург, перакладчык, аўтар казак для дзяцей. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1977 года.
Нарадзілася 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу. У 1960 годзе пачала друкавацца ў Бярозаўскай раённай газеце “Маяк коммунизма”. У рэспубліканскім друку з 1966 года. Першы зборнік вершаў «Рамонкавы бераг» выйшаў у 1974 годзе.
Працавала ў Быхаўскай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”. Атрымала спецыяльнасць мастацкага перакладчыка ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута была накіравана на пасаду рэдактара кінастудыі «Беларусьфільм». Працавала карэспандэнтам газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У розныя гады была галоўным рэдактарам часопіса «Алеся», узначальвала рэдакцыю літаратурнага часопіса «Маладосць», працавала ў рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, узнагароджана медалем Францыска Скарыны.

























