На Ясельдзе маёй зноў крыгаход,
У хвалях сініх плёскае вясна.
Сюды я завітала мімаходзь
I ўбачыла тут лодку без вясла…
Дзіравая, закінута людзьмі,
Ушчэнт пасохла ад праменняў сонца.
Ёй не заплакаць горкімі слязьмі.
A крыгі ўдалячынь плывуць бясконца.
I нешта абрываецца ў грудзях,
У хвалях шумных лодку тую бачу,
Як добра, што вось тут, не на людзях
Бяду той лодкі з горыччу аплачу!
Як добра тым, хто лодку абышоў…
Адна стаю у вербавых карчах.
Рака заціхла, крыгаход прайшоў,
А лодка праплывае ў вачах!