“Першамайская – назва сімвалічная, дадзена сялу ў гады Савецкай улады”.
Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

Вёска Першамайская раней называлася Блудзень. Хто і калі даў ёй такую назву, невядома. Адны кажуць, што яшчэ даўным-даўно нейкія перасяленцы ехалі ў бок Брэста, але заблудзіліся ў гэтых мясцінах. Доўга яны блукалі ў глухіх лясах і балотах, нарэшце, стомленныя, змучаныя, выйшлі на вялікую паляну і, не меўшы больш сілы, так і засталіся тут жыць. А сваё паселішча так і назвалі – Блудзень.[2]
Іншыя кажуць, што назва Блудзень з’явілася не з першымі пасяленцамі, а значна пазней. Такую назву паселішчу далі па сацыяльнаму становішчу яго жыхароў. Зямля тут была вельмі бедная. Колькі ні працавалі – усё роўна свайго хлеба не мелі. Вось і павінны былі людзі мяняць месца жыхарства, каб мець свой кусок хлеба. Людзі працавалі цеслярамі і сталярамі, краўцамі і шаўцамі, мулярамі і бондарамі. Доўга блукалі яны па вёсках, бывала, заходзілі вельмі далёка. За гэта і назвалі іх блуднымі, в вёску – Блудзень.[3]
У 1964 годзе вёска Блудзень была перайменавана ў Першамайскую ў гонар свята працы – 1 мая.
[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 284.
[2] Память : историко-документальная хроника Берёзовского района / редкол. В.В.Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. – С. 26.
[3] Матэрыял прадастаўлены бібліятэкарам Першамайскай СБ А.В. Бандалет.

