Паводле легенды, у даўнія часы ішлі людзі з усяго свету, ды спыніліся пад самым краем, каля лесу, каля вады, пад краем поля. Стомленыя, распраглі на ноч коней, павячэралі, чым багатыя і заснулі. А на досвітку прачнуліся і дзіву даліся — прыгажосць наўкол якая. І вырашылі тут спыніцца жыць, пад краем.
Так і з’явілася вёска Падкраічы.