«Нарутавічы ад слова рунь – зялёная, наруньвацца – пакрывацца зелянінай».
Пейган М.А. Ад Мормажава да Залесся. Вёскі Сялецкага прыхода. [1]
Спробу растлумачыць паходжанне назвы вёскі зрабіў у сваёй кнізе “Ад Мормажава да Залесся. Вёскі Сялецкага прыхода” краязнавец Мікалай Пейган. Ён дапускае магчымасць утварэння назвы Нарутавічы ад слова рунь – зялёная, наруньвацца – пакрывацца зелянінай. У нашай мясцовасці бытуе выраз “зялёны, як рута”. Пры аб’яднанні паняццяў рунь і рута ад слова наруньвацца ўзнікае блізкае па сэнсу – на руту, на зеляніну, там, дзе з’яўляюцца маладыя пабегі на раслінах, дрэвах.
Другі магчымы варыянт паходжання назвы – ад уласнага імя Нарут.
Яшчэ назва магла ўтварыцца ад імён, у аснове якіх ляжыць балцкая аснова (nara – русалка, naras – нырок, гагарка). Наконт русалак ёсць сумненне, а птушачка такая магла і быць, бо балот і брадоў хапала.[1]
[1] Пейган, М.А. Ад Мормажава да Залесся. Вёскі Сялецкага прыхода : гістарычны нарыс / Мікалай Пейган. – Мінск : Коларград, 2017. – С. 252-253.

