“Міхалінак – назва ўтворана ад імя Міхаіл”.
Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

Існуе дзве легенды аб паходжанні назвы вёскі Міхалінак. Згодна з першай, назва пайшла ад імя панскага сына Міхаіла, згодна з другой – ад імя яго дачкі Міхаліны.
Кажуць, што міжлескі пан Кавалеўскі заможны быў чалавек. Шчодра плаціў сялянам за працу ды за прадукцыю іх падворкаў. Але сыр і масла браў толькі ў самых акуратных і ахайных гаспадынь. Жывучы сярод лясоў, пан прыкупляў навакольныя землі, а яшчэ вельмі клапаціўся пра сваіх дзяцей. Усіх пасяліў побач, вылучыў кожнаму добрыя землі і сялян. Ды так любіў сыноў і дачок, што іх надзелы называў дарагімі яму імёнамі. Вось і атрымалася, што Канстанцін у Касцюках, Марк у Маркавічах, Мацвей у Мацвеевічах. А імёны дачок далі пачатак да аснавання вёсак Міхалінак, Елянова і Паўлінава. Вотчына дачкі Паўліны з гадамі знікла. А вось вёска дачкі Міхаліны жывая да гэтага часу.[2]
[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 236.
[2] Карпеш, Р. Михалинок / Розалия Карпеш // Маяк. – 2004. – 29 сентября. – С. 3.

