Міхалкі

«Міхалкі  – назва ўтворана ад імя Міхаіл».

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

Гэтая невялічкая вёсачка складаецца з дзвюх частак – Міхалкі і Навінкі. Пра паходжанне назвы вёскі бытуе некалькі легенд.  Па адной з  іх першага жыхара гэтых мясцін звалі Міхалам.  Па другой – лічыцца, што некалі гэтая зямля была банкаўскай,  банк распрадаваў яе, а першымі купцамі былі тры Міхалі, — адсюль і паходжанне назвы.

Навінкамі – новай вёскай – вяскоўцы называюць тую частку,  якая ўзнікла паміж Кашалёвам і Міхалкамі ў пасляваенны час, калі людзей сталі зсяляць з хутароў. А пачатак Навінкам  даў хутар з трох хат.[2]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 236.

[2] Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік  / рэдкал. Г.С.Тамашэвіч (гал. рэд.) і інш. – Брэст, 1998.  – С. 107 — 108.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *