Ці бачылі горад, усмешкамі поўны,
Насычаны водарам паху вясны,
Маленькі, утульны і самы чароўны
І ў час санцапёку, і ў змроку начным?
У яго за плячыма суровыя вёрсты,
Вайны ліхалецце і жахі пакут,
Канцлагер страшэнны, магілаў пагосты
І шлях вызвалення з бязлітасных пут.
Гісторыя свой тут паклала адбітак
На сённяшні дзень, на жыццё гараджан.
Аднак пра картуз, што тады быў забыты,
Мы помнім і сёння. Зарок намі дан
Захоўваць усё, што так сэрца мацуе,
Што поўніць, натхняе і жывіць душу.
І кожны, хто ў горадзе гэтым працуе,
Упэўнены: жыць толькі тут я хачу.
Бо горад прыгожы, бо горад шыкоўны,
Дагледжаны, ветлівы, чысты, святы,
На талент багаты, устойліва роўны,
У заўтрашні дзень пракладае масты.
Расці, горад мой, маё шчасце і гонар!
Жыві для нашчадкаў бясконцых крыніц.
Няхай абароняць цябе гукі звонаў
Ад розных напасцяў і ад чужаніц[1].
[1] Сычык, М. Расці, горад мой : [верш] / Мая Сычык // Маяк. — 2017. — 8 июля. — С. 9.