Адкуль мы з вамі? З тых гаёў,
Што нас любоўю пояць
Да спелых жытніх каласоў —
Жыцця спрадвеку повязь.
З крыніц мы з вамі родных тых,
Даюць што шчасце ўзлёту,
З салоўкі песень (для дваіх
Бярэ высока ноту)!
Нябёсаў сінь такі размах,
І вэлюмы рамонкаў!
А сэрца млее ў грудзях
Ад трэляў жаваронкаў.
Тут ветрык вее мовай той,
Што чуем мы з малечы.
Вярэдзяць душу сырадой
І таўканіца з печы.
І гэта повязь праз вякі
Ніяк не абарвецца.
Край, дзе твой дом, твае бацькі,
Радзімаю завецца[1].
[1] Сцяфанава, М. Край, дзе твой дом : [верш] // Маяк. — 2023. — 21 января. — С. 12. — (Крыніца : літаратурная старонка).