Малеч: мова роднай зямлі

Складальнік: Ірына Мікалаеўна Корган, загадчык Малецкай сельскай бібліятэкі
Мікратапонімы прадаставіла Цюшкевіч Людміла Мікалаеўна, краязнаўца, былы настаўнік гісторыі Малецкай сярэдняй школы


АБНО́ГА— вялікі вадаём (на Пахаро́нках).


АНЕ́ЛІН— месца былога фальварка, назва якога пайшла ад імя паненкі Анэлі, цяпер поле (у бок вёскі Жычын).

БАБРЫ́ — месца, дзе  вадзіліся бабры (у бок вёскі Занявічы, перад Я́мнікам).


БЯРЭ́ЗІНЫсенакос (у бок вёскі Занявічы).


ВЫ́ГАН — паша для жывёлы (за Гні́ліцай).

ГАБРЫЛІ́Н — былы панскі двор,  поле і старажытны парк у бок вёскі Нівішчы. Маёнтак Габрыелін быў заснаваны Влодэкам Шчасным у 1802 годзе і названы ім у гонар  жонкі Габрыелы.


ГА́ЛЮШКА— пясчаная гара  (каля ракі Вінец у бок вёскі Бакуны, цяпер сенакос).


ГНІ́ЛІЦА— балота, ад якога ішоў пах гнілі (за Загаро́ддзем, у бок вёскі Кутнявічы).


ДВОР СВІ́ДЫ — уладанні пана Свіды, на гэтым месцы зараз знаходзіцца санаторная школа-інтэрнат. Калісьці тут была вялікая сажалка, спіртзавод, які згарэў. Пан адпусціў зямлю для будаўніцтва царквы і школы.


ДО́ЎГІ БРО́Д — падыход вады да вадаёма Абно́га.

ЗАГАРО́ДДЗЕ — сенакос за агародамі па вуліцы Першамайскай (у бок вёскі Бакуны).

КАЗІ́НЕЦ — луг, на якім пасвілі коз (у бок вёскі Залужжа).

КРА́СНА РЭ́ЧКА — вадаём, у якім  раслі водарасці чырвонага колеру, адсюль і назва.


ЛАЗЫ́ — балотца, па якім можна было прабрацца толькі паўзком (за Казі́нцам, у бок вёскі Жычын).  

МАРГІ́ — поле  ў бок вёскі Бакуны, ад Пахоро́нак.

МАРЫ́ЛЬКІН ДВОР — назва пайшла ад імя паненкі, дом якой тут калісьці знаходзіўся  (зараз поле за Байко́ўшчынаю, у бок вёскі Кутнявічы).

НІ́ЦА — сенакос (пачынаўся ад Я́мніка, працягваўся да ракі Вінец, да маста на вёску Обеч).

ПАПО́ВА НІ́ЦА — сенакос, дзе загатаўлялася сена для гаспадаркі свяшчэнніка (у тым жа баку).


ПАХАРО́НКІ— паша для жывёлы яўрэяў (каля Вы́гану, у бок вёскі Бакуны).


САМА́РАЎКА — пясчаная зямля (могілкі яўрэяў з вёскі Малеч).

СВІНО́Е БАЛО́ТА — месца выпасу свіней (у бок вёскі Обеч).


Я́МНІК — назва ўрочышча, дзе жыў пан (у бок вёскі Обеч, за тры кіламетры ад вёскі Малеч). Гістарычная назва раўнінна-нізіннай балоцістай мясцовасці на паўднёвы захад ад Малеча паміж вёскамі Залужжа, Падкраічы, Обеч, Занявічы, Бакуны. На рускай, польскай і ўкраінскай мовах слова «Ямнік» мае рознае тлумачэнне. У нашым выпадку лепш за ўсё падыходзіць украінскі варыянт,  што вызначае ямнік як забалочаную мясцовасць.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *