
Ліхадзедаў, У. А. Бяроза. Падарожжа ў часе [Выяўленчы матэрыял] = Береза. Путешествие во времени = Bereza. A Journey Through Time / Уладзімір Ліхадзедаў ; [рэдкалегія: Ю. В. Шулейка і інш. ; аўтар прадмовы С. І. Барташ]. — Мінск : Белстан, 2022. — 191, [1] с. — (У пошуках страчанага).
Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана Бярозаўскаму рэгіёну. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак дазваляе наглядна расказаць аб гісторыі краю з канца ХІХ да сярэдзіны ХХ стагоддзя.





