Лісічыцы

Вёска знаходзіцца паміж вёскамі Альшэва і Хрыса, на беразе возера Чорнае. Да нашага часу дайшло паданне, што калісьці ў гэтых мясцінах  было пахаванне памерлых коней,  у сувязі з чым там развялося шмат лісіц, было вельмі многа  лісіных нор. Таму паселішча, якое ўзнікла непадалёку ад возера, атрымала назву Лісічыцы.[1]


[1] Паданне запісана са слоў жыхара вёскі Лісічыцы Філюты Івана Віктаравіча (1910 г.н.), прадастаўлена бібліятэкарам Хрысаўскай СБ Н.М.Філіпчук.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *