“Лясковічы – назва, утвораная ад прозвішча Лясковіч, Ляскоў”.
Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]
Жыў калісьці ў гэтых лясных мясцінах чалавек па прозвішчу Лясковіч ці Ляскоў. Даў ён пачатак роду, які рассяліўся па акрузе. А затым сёлы раздзяліліся і сталі тым, чым з’яўляюцца і цяпер – Вялікімі Лясковічамі і Малымі Лясковічамі, якія знаходзяцца блізка адна ад адной – паміж імі толькі крыху больш як адзін кіламетр дарогі. [2]
Да нашага часу бытуе і другая назва вёскі Малыя Лясковічы – Казённыя. Кажуць, што калісьці адзін з нашчадкаў памешчыка Барэйшы прыняў удзел у паўстанні, за што частка яго ўладанняў была адпісана ў казну – дзяржаўную ўласнасць. Некалькі сялянскіх гаспадарак было пераселена на новае месца – ва ўрочышча Буды. Не дзіўна, што вёску, якая належала дзяржаўнай казне, па ўсёй акрузе сталі зваць Казённымі.
Яшчэ Малыя Лясковічы называюць “адырванцамі” – ад таго, што стаўшы казённымі, яны адарваліся ад Вялікіх Лясковіч. [3]
[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 201.
[2] Карпеш, Р. Малые Лесковичи / Розалия Карпеш // Маяк. – 2005. – 27 августа. – С. 3.
[3] Гладыщук, А. Деревне Лесковичи – 500 лет / Анатолий Гладыщук // Маяк. – 2015. – 16 мая. – С. 7.


