Кашалёва – назва паходзіць ад імя-мянушкі Кашэль, Кошаль. Кашалём маглі празваць чалавека нязграбнага, непаваротлівага. Кашэль – вялікі кош, сплецены з лыкаў, дубцоў, ліпы, ракіты, лучыны, з вяровак”.
Лемцюгова В.П. Тапонімы распавядаюць.[1]
Існуе легенда, што вёску так назвалі таму, што некалі асноўным рамяством яе жыхароў было пляценне кашоў, карзін.
Ёсць яшчэ меркаванне, што назву вёска атрамала ад слова “кашалёк”. Мясцовыя жыхары мелі наяўныя грошы, якія атрымлівалі за продаж лесу на дровы ў Малецкую хлебапякарню. [2]
[1] Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В.П.Лемцюгова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С.192-193.
[2] Матэрыял прадаставіла бібліятэкар Боркаўскай СБ Л.П.Юдчыц.