Касцёл Святой Дзевы Марыі, в. Сігневічы

Дакладных звестак аб даце пабудовы і назве касцёла няма: касцёльны архіў не захаваўся. У беларускіх выданнях даюцца супярэчлівыя звесткі аб часе будаўніцтва касцёла: гэта 1785 ці 1795 год. У польскіх выданнях сцвярджаецца, што першапачаткова гэта быў драўляны касцёл, аб якім  згадваеццца яшчэ ў 1548 годзе. Дакладна вядома, што Юзаф і Марыя Халецкія-Прозары пабудавалі мураваны касцёл, пры якім адчынілі школу і шпіталь.

Аб назве касцёла існуюць таксама супярэчлівыя звесткі. У беларускіх выданнях Сігневіцкі касцёл значыцца як Пакроўскі, а паводле польскіх выданняў, гэта касцёл Апекі Маці Божай. Зараз ён называецца Касцёл Святой Дзевы Марыі.

У 1848 годзе памешчык Рамуальд Нейгоф-Лей, якому належаў маёнтак Сігневічы, правеў рэстаўрацыю касцёла. З гэтага часу Сігневіцкі касцёл пачалі называць Пакроўскай царквой, хаця, згодна дакументам 1853 года, Сігневіцкі рымска-каталіцкі  прыход працягваў існаваць. У 1866 годзе сюды было перададзена ўсё начынне Бярозаўскага касцёла пасля яго закрыцця.

У 1899 годзе новая фундатарка пані Ганна Мікульская аднавіла касцёл. Ён быў багата аздоблены, меў многа пазалоты.

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе касцёл быў разрабаваны і спалены царскімі войскамі.  У 1922 годзе парафіяне зноў аднавілі яго, аднак таго цудоўнага выгляду ўжо не змаглі ўзнавіць.

У 1949 годзе быў арыштаваны настаяцель касцёла ксёндз Дулінец, а касцёл на доўгі час быў зачынены. Потым у ім размяшчаўся калгасны склад, дзе  захоўваліся мінеральныя ўгнаенні. Сцены касцёла былі напітаны соллю, якая іх нішчыла. Так паступова касцёл разбураўся, дах правальваўся, а на касцёльных мурах пачалі расці дрэвы.

Новае жыцце касцёла пачалося  ў 1989 годзе, калі ён быў аддадзены каталіцкай грамадзе, вернікі якой на свае сродкі адбудавалі святыню.

З успамінаў прыхаджанкі касцёла Шадурскай Марыі Аляксееўны: «Аднаўлялі касцёл з 1989 па 1994 год вернікі, жыхары вёскі Сігневічы Бондыч Яўген, Бондыч Антон, Галоўка Пётр, Кутасевіч Лявон, Вітко Кацярына. Вялікі ўклад унеслі Галоўка Мальвіна, Кутасевіч Людміла, Кутасевіч Яніна і многія іншыя».

Значную ролю ў рэстаўрацыі касцёла адыгралі кіраўнікі СВК «Вінец» і ПМК-54, Бярозаўскі райвыканкам, Сігневіцкае лясніцтва і інш. 

Касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і  з’яўляецца архітэктурным помнікам рэспубліканскага значэння.

З 2009 года парафію Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай узначальвае пробашч ксёндз Уладзімір Буклярэвіч. Службы ў касцёле наведваюць каля 80 прыхаджан. Святая імша адбываецца па пятніцах, суботах, нядзелях.


Касцёл Святой Дзевы Марыі ў Сігневічах у друкаваных і электронных крыніцах

  1. Агрогородок «Сигневичский» // Агрогородки Брестчины / главный редактор Владимир Шпарло. – Брест : ООО «РИА “Вечерний Брест”», 2010. – С. 44.
  2. Благодарность : [Совет Сигневичского костёла благодарит всех за помощь в ремонте здания] // Маяк. – 2007. – 1 января. – С. 4.
  3. Гладыщук, А. А. Черняков / Анатоль Гладыщук. –  Гродно : ЮрСаПринт, 2020. – 777 с.
  4. Достопримечательности Березовского района, деревня Сигневичи [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://berezacity.by/posts/37-dostoprimechatelnosti-berezovskogo-raiona-derevnja-signevichi.html. – Дата доступа : 19.09.2022.
  5. Зарецкая, М. Восставший из руин : [о Сигневичском костёле] / Мария Зарецкая // Маяк. – 2006. – 18 февраля. – С. 3.
  6. Зарецкая, М. И вновь зазвонил колокол : [реставрация Сигневичского костёла] / М. Зарецкая // Маяк. – 1993. – 30 марта. – С. 2.
  7. Зарецкая, М. Фестиваль  собрал единомышленников : [в Бресте прошёл VI областной фестиваль польской песни, в котором участвовала фольклорная группа «Винец» от Сигневичского костёла] // Маяк. – 1997. – 6 декабря. – С. 1.    
  8. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А. М.  Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. – С. 331–332.
  9. Касцёл Святой Дзевы Марыі [Электронны рэсурс] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. – Рэжым доступу : http://gosspisok.gov.by/Home/Index. – Дата доступу : 19.09.2022.
  10. Касцёл Святой Дзевы Марыі, вёска Сігневічы // Гісторыка-культурная спадчына : Бярозаўскі раён / склад. В. В. Лаўрэнчук. – Бяроза : ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», 2020. – С. 7.
  11. Костел опеки Наисвятейшей Девы Марии Ружанцовой в Сигневичах [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://planetabelarus.by/sights/kostel-opeki-naisvyateyshey-devy-marii-ruzhantsovoy-v-signevichakh/. – Дата доступа : 19.09.2022.
  12. Міхнавец, П. «Сцерці з твару гісторыі?» / Павел Міхнавец // Маяк. – 2002. – 24 августа. – С. 3.
  13. Пакроўская царква // Бярозаўшчына – наша Бацькаўшчына / Я. В. Сяленя ; Аддзел культуры Бярозаўскага райвыканкама. – Бяроза : Настольна-выдавецкая сістэма газеты «Маяк», 1997. – С. 41.
  14. Сігневіцкі касцёл Святой Дзевы Марыі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://signevichi.bereza.edu.by/ru/main.aspx?guid=22151. – Дата доступу : 12.09.2022.
  15. Сігневіцкі Пакроўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / рэдкал. : А. А. Воінаў  [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – С. 434–435.
  16. Сигневичи [Электронный ресурс]. –  Режим доступа :  https://probelarus.by/belarus/goroda/signevichi.html. – Дата доступа : 19.09.2022.
  17. Сигневичи. Костёл Наисвятейшей Опеки Девы Марии Ружанцовой // Каталог туристических профсоюзных маршрутов Брестской области : справочное издание. – Минск, 2016. – С. 10.
  18. Cигневичский костел Девы Марии // Регионы Беларуси : энциклопедия в 7 т. Т. 1. Кн. 2. Брестская область. –  Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2009. – С. 347.
  19. Сігневічы — парафія Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : https://catholic.by/3/kasciol/parishes/22-pinsk/3874-signevichy-parafiya-apeki-najsvyatsejshaj-panny-maryi-ruzhantsovaj. – Дата доступу : 19.09.2022.
  20. Спасибо : [благодарность за помощь в ремонте костёла в аг. Сигневичи] // Маяк. – 2014. – 26 ноября. – С. 8. 
  21. Церковь  Девы Марии Розария (Сигневичи) [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org/wiki/ЦерковьДевыМарииРозария(Сигневичи) . – Дата доступа : 19.09.2022.
  22. Юрьев, Н. Сакральное искусство Березовщины : [Международным центром культуры (г. Краков) был издан второй том сборника «Римско-католические костёлы и монастыри бывшего Брестско-Литовского воеводства»] / Николай Юрьев // Маяк. – 2015. –  28 марта. – С. 2.
  23. 1534, каля 1646, Сігневічы : [драўляны касцёл Апекі Дзевы Марыі ў в. Сігневічы Бярозаўскага раёна] / Мароз, В. В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз ; рэдакцыйны савет : А. М. Карлюкевіч, У. У. Андрыевіч (гал. рэд.), А. І. Лакотка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – С. 104–105.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *