
Незвычайны арт-аб’ект, які атрымаў назву «Камень шчасця», быў устаноўлены на ўваходзе ў гарадскі парк з боку вуліцы Гагарына. Яго адкрыццё адбылося 30 верасня 2018 года падчас святкавання 60-годдзя горада энергетыкаў. Камень-валун вышынёй каля 1,5 м спецыяльна даставілі ў Белаазёрск, затым апрацоўкай камня займаліся спецыялісты.
На паверхні валуна выбіты словы «Живи. Цени. Люби», а побач – некалькі маленькіх і вялікіх далоняў, якія заклікаюць спыніцца хоць на імгненне, дакрануцца да іх і загадаць жаданне. Той, хто гэта зробіць, абавязкова адчуе пазітыўную энергетыку камня, прыліў сіл, бадзёрасці і станоўчых эмоцый. А першымі прыклалі далоні да каменя, каб заставацца закаханымі ўсё доўгае сямейнае жыццё, вернымі адзін аднаму, маладыя Таццяна і Канстанцін Стыкуць, якія прымалі ўдзел у адкрыцці арт-аб’екта. Зверху на камені змешчана выява падковы, якая здаўна лічыцца абярэгам дома і прыносіць шчасце і поспех. [1]
Камень счастья – горожанам!
Микола Панасюк
К нему рукою прикоснись:
Пусть будет нива урожайной,
Светла, как солнце, наша жизнь.
Побольше дней – с любовью в жизни,
Камней поменьше на пути.
Любовь в семье, любовь к Отчизне –
Ее желаем всем найти.
[1] Валуны — сведкі гісторыі / склад. А. М. Гук ; ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ. — Бяроза, 2021. — 48 с. : іл.