Казка запісана ад Новік Ганны Іванаўны, 1902 года нараджэння, в. Пескі.
Жылы собі дід з бабою. Надышло свято Вэлыкдэнь. Закололы воны свыню. Посолылы сало і мнясо, зложылы ў кубэлец. А дід буў скуповатый. Пошкодоваў вун сала і мняса для бабы. Посварыўся з ею і выгнаў з хаты. Завязаў кішкамі двэры і остаўся сам у хаті. А баба осталась на дворы. І надумалася вона пойты ў ліс. Доўго ішла по лісі і натрапыла на маленькую хатку. Зайшла вона ў сэрэдыну і сумілася. Піч у хаті з масла зроб’яна, стул і лаўкі з сыру, стіны оладкамі обліп’яны. Одколупала вона кусочок сыру од лаўкі, масла з пэчы, оладка со стіны, поіла , прылэгла отдыхнуты, хутко і заснула. Под вэчор прыйшлы козы з пашы. Баба іх напоіла, подоіла. Так і осталась вона жыты з козамы.
Прошло пару місяцуў. Зануділася баба по дідові. Хочэцца юй побачыты, як дід жывэ сам. І надумалася сходыты до діда. Узяла з собою масла, сыру, молока і пошла. Выйшла рано-рано, шчэ темно на дворы було. Мынула ліс, подышла до сэла. Бачыть: у дідовой хаті дым з комына ідэ. Дід у пычы топыть. Подышла до хаты, заглянула ў окенцэ. Дід стоіть коло пэчы і варыть сніданне. Постукала ў двэры, алэ ныхто ны одчыныў. Тоды вона залізла на стрыху і заглянула ў комын. А дід у гэтый час высунуў горшок з пэчы і помішвае крышаны. Покоштоваў крышаны дай кажэ:
—Сало і мнясо кончылося, а крышаны нышчымны зусім ны смачны.
Пошкодовала баба діда і скінула ёму ў горшок кусочок масла. Побачыў дід, шчо нішчо ў горшок упало, і давай боўтаты ложкою ў горшку. Ныц ны найшоў, оно скалкі тлушчу пойшлы по воді. Покоштоваў дід крышаны і кажэ:
—Э, то нішчо і посмачнійшало.
Заглянуў у комын і просыть:
—Воронка, воронка, шчэ раз капны.
Кінула баба ішчэ одын кусочок масла. Здывоваўся дід, на двур выйшоў. Аж бачыть: баба на стрысі сыдыть. І давай казаты:
—Ой, бабко, ой моя хорошынька, ходы ў хату. Злізла баба со стрыхі, зайшла ў хату. Посадыў дід еі за стул, достаў горшок з пэчы, на стул поставыў. А баба положыла сыр, масло. Поснідалы воны і пытае баба ў діда:
—Як тобі тут жывэцца одному?
—Благо жыву, бабко, збідніў зусім, навэть хліба ныма ў хаті, – кажэ дід.
—То ходім до мэнэ жыты, – просыть баба.
—Добрэ, – согласыўся дід.
І пойшлы воны ў козіную хатку.
Прыйшлы воны ў козіную хатку. Прыйшлы дід з бабою пузно, козы ўжэ булы дома. Управылася баба по хозяйству, накормыла діда, і леглы спаты. А дід усэ ворочаецца, ны можэ заснуты. Мусыть об’іўся дід, сопсоваўся ў ёго жывут. Бурчыть у жывоті, колэ ў бокі. Вун то на двур ідэ, то з двора ў хату. Розозлыўся козёл, шчо той спаты мішае, і давай діда рогамы быты. Злякаўся дід, схватыў своі манаткі і давай утікаты. А козел за ім. Еле дід добіг до свэі хаты. А баба осталася коло козэй жыты. І тэпэр жывэ-пожывае, добра нажывае. Вот вам казка, а мні міска масла.

