Здзітава (Спораўскі сельсавет)

Упершыню паселішча ўзгадваецца як горад Здзітаў у 1005 годзе. І ў часы Вялікага Княства Літоўскага насіла гэтая вёска статус горада. Размешчана на беразе ракі Драгабуж паміж трох азёр – Спораўскае, Белае і Чорнае. Сучасная вёска Здзітава знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад месцазнаходжання старажытнага горада.

Адносна паходжання назвы ёсць некалькі версій. Першая асноўваецца на старажытнасці гэтага паселішча. Здзітаў – у украінскай мове ёсць выраз “з дідоў”, што азначае “ад дзядоў”, старажытны. Другая  версія звязана з тым, што тут праходзілі Днепра-Нёманскі і Днепра-Бугскі водныя шляхі. І назва вёскі пайшла ад назвы ракі – Дзітва. Калі ў людзей пыталіся, скуль яны, так і адказвалі – з Дзітвы. Адсюль і назва – Здзітава.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *