Жывая культура Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Живая культура Беларуси = Living culture of Belarus = La culture vivante du Bélarus / [укладальнік Л. Анцух]; канцэпцыя, тэксты : А. Сташкевіч [і інш.]. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 252, [3] с. — (Культурная спадчына Беларусі)
У кнізе-альбоме сабраны “жывыя” формы культурнай спадчыны Беларусі – традыцыйныя абрады, святы, народнае мастацтва, рамествы, якія беражліва захоўваюцца іх носьбітамі у розных рэгіенах нашай краіны і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Кніга складаецца з 5 асноўных раздзелаў:
- “Святы і абрады”;
- “Сакральныя мясціны і рытуалы”;
- “Музыка. Танцы. Народны тэатр” (“Спораўская полька”, асаблівасці якой у тым, што падчас танца ногі амаль не адрываюцца ад падлогі. Усе рухі пар павольныя, стрыманыя, што стварае непаўторную стылістыку. І сення танец – адметнасць усіх свят і ўрачыстых падзей, якія адбываюцца ў вёсцы. Валодаюць тэхнікай выканання практычна ўсе вяскоўцы, у тым ліку моладзь);
- “Рамествы і промыслы” (Апісаны выраб шчэпавай птушкі-абярэга. Традыцыя вырабу птушкі-абярэга з расшчэпленай драўніны на тэрыторыі Бярозаўскага раена існавала не адно стагоддзе, паступова набываючы свае адметныя рысы і форму, якія надаюць птушцы відавочную легкасць і здольнасць рэагаваць на рух паветра. Абрысамі яна нагадвае кола альбо сонечны дыск, які ахінае чалавека, аберагае ад злога. Птушку выраблялі як цацку для дзіцяці, якая мусіла ахоўваць яго ад “дрэннага вока” і іншых няшчасцяў, а ў часы вялікіх свят ею упрыгожвалі і покуць);
- “Беларуская кухня”.