
Дудзюк, З. Лаза : раман / Зінаіда Дудзюк. – Брэст : Альтернатива, 2016. – 445 с.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны, і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі. Яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.

