Дудзюк, З. Кола Сварога

Дудзюк, З. Кола Сварога : раман-рэканструкцыя / Зінаіда Дудзюк ; мастак І. Л. Гардзіёнак. – Мінск : Беларусь, 2006. – 292, [1] с.

Кніга складаецца з рамана-рэканструкцыі славянскай міфалогіі «Кола Сварога», аповесці «Славянскія князі» і эсэ «Вандроўкі ў вырай».

«Кола Сварога» стварае яскравую карціну міфічных сюжэтаў і ўяўленняў пра язычніцкіх багоў і духаў; раскрывае асаблівасці міфалагічнага мыслення старажытных славян, выяўляючы ўніверсальныя славянскія сімвалы-архетыпы; прасочвае асновы грамадскай этыкі і народнай маралі; паказвае этымалогію паходжання асобных назваў раслін і жывёл; дае ключ да разумення твораў літаратуры і мастацтва, у якіх выкарыстаны матывы легенд і міфаў.

Аповесць «Славянскія князі» створана на аснове звестак, пакінутых старажытнымі гісторыкамі. Правадыры славян згадваюцца ў сувязі з тым, што былі выдатнымі ваяводамі і паспяхова змагаліся з агрэсіўнымі іншапляменнікамі, як на сушы, так і на моры. Гэта не выдуманыя героі, а сапраўдныя людзі, пра якіх вельмі мала вядома, але яны не растварыліся ў вечнасці, бо іх паважалі не толькі супляменнікі, але і ворагі.

Эсэ «Вандроўкі» у вырай разглядае факты, якія датычацца беларускай мовы, прыадчыняе заслону над некаторымі тайнамі славянскай гісторыі.

Навукова-папулярнае выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *