Дзіяна Макоўчык. ШМАТ ГАДОЎ БЯРОЗЕ НАШАЙ

Сёння ў нашай хаце свята
І гасцей у нас багата!
Шмат гадоў Бярозе нашай,
Гучна ёй «віншуем» скажам!
Край змяніўся, абнавіўся,
І людзей тут прыбыло,
А наш горад не стаміўся,
Маладзее ён адно!..
Усё квітнее ён, святлее,
А мы будзем зноў і зноў
Утульны дом свой, як умеем,
Даглядаць да скону дзён.
У горадзе шмат дзетак розных,
І ўсе справу маюць тут —
У Дом культуры ў час свой вольны
З радасцю яны бягуць.
Да гісторыі цікавасць
Дзеці маюць — хоць куды!
Ведаюць пра кляштар слаўны,
Пра ваенныя гады.
Прадпрыемствы ў Бярозе
Перспектыўныя ўсе.
Пра нас чуюць у Еўропе
І, магчыма, яшчэ дзе.
Пажадаць табе хачу я,
Горад родны, дарагі,
Каб цябе не закранулі
Гора, плач і боль вайны![1]


[1] Макоўчык, Д.  Шмат гадоў Бярозе нашай : [верш] / Дзіяна Макоўчык // Маяк. —  2017. —  15 июля. —  С. 6.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *