“Галавіцкія – назва, вытворная ад прозвішча Галавацкі”.
Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии [1]
Паводле падання, на тэрыторыі цяперашняга Стрыгінскага сельскага Савета жыў пан, у якога было многа зямлі. Яго зямельныя ўладанні распаўсюджваліся нават за раку ў вёсцы Мацвеевічы, якая ў той час была густа населенай. А вось перад ракой землі пуставалі. І тады пан вырашыў перасяліць людзей з Мацвеевічаў, каб яны аралі і апрацоўвалі пустуючыя землі. Было пераселена некалькі сямей, якія аселі тут і заснавалі вёску. Так як пана ў той час называлі галавой, то ў гонар яго вёску назвалі Галавіцкія.[2]
[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 74-75.
[2] Лаврусик, Т. Мои Головицкие / Т. Лаврусик // Маяк. – 2003. – 7 марта.


