Мая маленькая радзіма,
Маё нячутнае жыццё…
Мой ціхі Ястрабель любімы,
Дзе ўпадаю ў забыццё.
Той край, дзе я жыву, вучуся,
Дзе маю я сяброў, каханне,
Мая надзея і спакуса –
Я тут, як рыба ў акіяне!
Я тут, як птушка, што на волі,
Магу свае расправіць крылы,
Як бусел, што ляціць над полем,
Мой край цудоўны, любы, мілы!
Радней усяго на гэтым свеце
Твая Радзіма і твой край,
Дзе калыханку грае вецер, –
Яе любіць не забывай.
Не забывай, дзе нарадзіўся
І дзе ты першы крок ступіў,
Каб гэтым шчасцем падзяліўся,
Каб людзям лепшы шлях зрабіў!

