Васіль Сахарчук. Што такое? Хто такі?

Васіль Якаўлевіч Сахарчук (1953-2003) — паэт, журналіст, перакладчык, нарадзіўся ў вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна.

Пасля заканчэння Равяціцкай сярэдняй школы адвучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Чатыры гады настаўнічаў на Любаншчыне і Бярозаўшчыне. З 1979 года працаваў у жабінкаўскай раённай газеце «Сельская праўда». Дэбютаваў вершамі ў 1971 годзе ў зборніку «Універсітэт паэтычны».

Аўтар кніг паэзіі «Зорны мост», «Даніна», «Ранішні госць», «Мой вечны бор», паэтычных перакладаў з балгарскай, англійскай, рускай і ўкраінскай моў, пісаў артыкулы і эсэ.
Для юных чытачоў выдаў кніжку загадак «Што такое? Хто такі?».

РАЗГАДАЦЬ ВІРТУАЛЬНУЮ КРЫЖАВАНКУ

Юны дружа! Дзякуючы кніжцы нашага земляка, ты таксама можаш пацешыць сябе і сваіх сяброў цудоўнымі вершаванымі мініяцюрамі, якія напісаў для вас Васіль Сахарчук паводле народных загадак, што бытуюць пераважна на нашай Берасцейшчыне. Гэтая цудоўная кніжачка заўжды чакае цябе на паліцах тваёй бібліятэкі.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *