Вайцяшын

“Вайцяшын – назва паходзіць ад асновы войт (старшыня мяшчанскага суда, начальнік гміны, начальнік пасялення)”.

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

“Вайцяшын – у аснове назвы  старажытнае славянскае імя Войтех”.                                

Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [2]

Вёска Вайцяшын вядома з даўніх часоў. Яна размясцілася паміж двума азёрамі: Чорным i Белым. Праз гэтыя мясціны праходзіў гандлёвы шлях Здзітава — Косава  — Слонім — Вільня. Здзітаўскія і спораўскія сяляне, якія ішлі пешкі ці ехалі на конях у  Бярозу  на базар, спыняліся на начлег у Вайцяшыне і Песках,  расказвалі свае навіны,  даведваліся пра справы ў нашых мясцінах.

Старажылы кажуць, што назва вёскі Вайцяшын пайшла ад прозвішча чалавека, які валодаў землямі вакол вёскі — Войцеха.

Са слоў жыхара вёскі Труцько Васіля Іванавіча, уся зямля ў  акрузе была разбіта на зямельныя падзелы па 20 га. Адзін з іх належаў войту (начальніку пасялення). Вось так і з’явілася вёска Вайцяшын, якая цяпер складаецца з  чатырох вуліц: Палескай, Лясной, Горкага і самай доўгай, працягласцю 1,5 км — Чырвонаармейскай. Такія назвы вуліцы атрымалі ў 1970 годзе, раней іх называлі Сяло́, Даро́га, Або́ра, Рэчы́цка, Гу́лачка. [3]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 55.

[2] Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В.П. Лемцюгова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С.87.

[3] Запісана ў 2005 г. са слоў  жыхара вёскі Вайцяшын Труцько Васіля Іванавіча бібліятэкарам Вайцяшынскай СБ Л.І.Рудзьман.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *