Бярозаўская Сербіянка: прыпеўкі

Бярозаўская Сербіянка: прыпеўкі / [складальнік Аляксандр Жучкоў ; набор тэксту і рэдагаванне Алены Аўтушка] ; Аддзел культуры Бярозаўскага райвыканкама. — Бяроза: [Б.в.], 2017. — 52 с. + 1 DVD

Палеская прыпеўка – “сербіянка” – унікальная з’ява ў беларускай палескай вуснай вершаванай, музычнай і танцавальнай культуры.
Чатырохрадковая прыпеўка і танец выконваецца пад гармонік пад своеасаблівую мелодыю. А спяваецца сербіянка на мілагучным заходне-палескім дыялекце – сумесі украінскай, польскай і беларускай моваў. Сербіянка была неад’емнай часткай святкавання народзінаў, вяселляў, провадаў у армію, мясцовых святаў. Да 80-х гадоў ХХ-га стагоддзя Сербіянка мела шырокі распаўсюд на Палессі.
Алена Аўтушка (Жуковіч), ураджэнка вескі Альшэва Бярозаўскага раёна, разам з сястрой Марыяй, у 2011 годзе прапанавалі арганізаваць Фестываль сербіянкі. Іхную ідэю падтрымала вядучы метадыст аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама Галіна Міхневіч – аматарка і выканаўца сербіянкі.
Выданне спеўніка прымеркаванае да фестывалю “Бярозаўская Сербіянка — 2017” – свята-конкурса палескай прыпеўкі, якое ўжо адбываецца шосты раз. Да свята далучыліся аматары не толькі з Бярозаўскага, але і з Івацэвіцкага, Кобрынскага, Драгічынскага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці.

У гэтым спеўніку сабраныя прыпеўкі, якія мы пачулі і запісалі ў весках Здзітава, Спорава, Рачыца, Пескі, Перасудавічы, Лісічыцы, Альшэва, Боркі, Малеч, Хрыса, Селаўшчына, Сялец Бярозаўскага раёна, а таксама падчас Свята-конкурсу палескай прыпеўкі і танца “Бярозаўская Сербіянка” (2011-2016 гады) на аграсядзібе “Шчодры заяц” і Свяце фальклорнага мастацтва “Таночак”(2017 год) у весцы Бездеж Драгічынскага раёна.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *