«Боркі – назва ўтворана ад асновы бор (сасновы лес)».
Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]
Калісьці гэта быў край балот і нечапаных лясоў, так званых пушчаў ці бароў. З часам бары вырубаліся і ператвараліся ў невялікія сасновыя лясы-баркі.
Легенда расказвае, што ў такім невялікім бару пасяліўся памешчык, багаты чалавек, паставіў там сваю хату. І ўжо людзі, якія працавалі на яго, таксама пачалі свае хаты будаваць укругавую. Адсюль і назва паселішча – Боркі. [2]
[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 32-33
[2] Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн. Кн. 2 / А.М.Боганева [і інш.]; ідэя і агул. рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2009. – С.466.


