
Баравікова, Р. Сад на капялюшыку каханай : лірыка / Раіса Баравікова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. – 493, [1] с. – (Залатая серыя. Паэзія XX стагоддзя).
Усім вядомы біблейскі сюжэт: Бог стварыў райскі сад, пасяліў у ім Адама і Еву… Еву спакусіў Гад, пасля чаго забаронены плод пакаштаваў і Адам, але гаворка ў дадзеным выпадку не пра грэх, а пра тое, што на Зямлі ў кожнага з нас ёсць свой сад. Для лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай гэты сад – «Сад на капялюшыку каханай». Які ён, хай мяркуе чытач.





