
Баравікова, Р. Матылёчкі–матылькі : чытанка-маляванка: для мал. шк. узросту / Раіса Баравікова ; малюнкі Віталя Дударэнкі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2014. – 16 с. : іл. – (Бібліятэка часопіса «Вясёлка»).
Кожны з нас з самага маленства знаёмы з матылькамі. Асабліва яны падабаюцца дзецям. І сапраўды, лёгкія, яркія і незвычайныя, гэтыя істоты прывабліваюць і захапляюць. Матылькоў можна сустрэць паўсюдна: на лузе, у лесе, ля вады, у парку і нават ля дому. Але звычайна мала хто ведае, як яны называюцца. Выдатная чытанка-маляванка з вясёлымі вершамі Раісы Баравіковай дапаможа дзецям вывучыць і запомніць гэтых цудоўных істот, навучыць беражліва да іх ставіцца, разаўе густ, фантазію і дробную маторыку рук.




