
Баравікова, Р. Кватарантка : аповесць / Раіса Баравікова ; мастак В. Бароўка. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1980. – 144 с. : іл.
Няўдала пачынае сваё самастойнае жыццё нядаўняя выпускніца педінстытута Алёна Феафанава: сутыкнуўшыся з першымі цяжкасцямі, яна кідае работу, прыязджае ў сталіцу, якая здаўна вабіла яе.
Што гэта – пошукі свайго месца ў жыцці ці імкненне лепш “уладкавацца”?
“Кватарантка” – аповесць пра моладзь, пра ўчынкі, у якіх праяўляецца характар, пра крытэрыі дабра і зла, пра тое, якім павінен быць чалавек, каб не застацца назаўсёды духоўным кватарантам.




