
Баравікова, Р. Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Раіса Баравікова ; [мастак М. Міцкевіч]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 140, [2] c.
Мамурык – з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Кніга атрымала назву «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў». Але падзеі, апісаныя ў ёй, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу Зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгод гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам. Кніга будзе садзейнічаць экалагічнаму выхаванню дзяцей.







