
Баравікова, Р. Дзве аповесці пра міжпланетнага пажарніка і казка пра жабяня Квыш-квыш : аповесці, казка / Раіса Баравікова ; маст. С. Чарановіч. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 95 с.
Гэта гісторыя адбылася на планеце Мамурыя, дзе жыў маленькі высакародны герой, якога звалі мамурыкам, альбо міжпланетным Пажарнікам. Ён рухаўся ў міжпланетнай прасторы на сваім пікі-паку і лавіў сачком зорачкі-знічкі, каб, крый божа, нідзе не здарылася пажару. Здзейсніўшы адно нечаканае падарожжа, мамурык выратаваў сваю Мамурыю, над якой раптам навісла страшэнная небяспека.





