Баравікова, Р. А. Казкі астранаўта : касмічныя падарожжы беларусаў

Баравікова, Р. А. Казкі астранаўта : касмічныя падарожжы беларусаў / Раіса Баравікова ; [мастакі: М. Р. Казлоў, Н. У. Сустава]. — Мінск : Литература и Искусство, 2006. – 156, [2] с.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *