Алёна Папко. ***

Вёска… Пшанічнае поле.
Плыткі туман на шашы.
Я з сонцам прачнулася сёння,
Як пчолы і мурашы.
Жаўцелі паводдаль вярбінкі
Ў абдымках прымглёных лугоў.
І так у вышыні аблачынкі
Падобны былі да снягоў!..
І вельмі крануцца жадала
Снягоў тых чысцюткіх душа…
Тут некалі птушкай спявала
Дзяцінства маё дапазна.
Урываліся радасным гулам
Камбайны ў блакітны разлог.
І светлым агортвала сумам,
Калі адцвітаў дзікі глог.
Яшчэ б сярод іх запыніцца,
Мне неба дасць згоду калі —
Хацелася б зноў нарадзіцца
Ў тым родным куточку зямлі![1]


[1] Папко, А. ***Вёска… Пшанічнае поле… : [верш] / Алёна Папко // Маяк.  —2021. — 6 ноября. — С. 10. — (Крыніца : літаратурная старонка).

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *