Аляксандр Гарбачук. Вёска, красачка мая

Арабіны каля хат,
Вёска на ўзлессі.
Прыгажунь такіх няшмат
На маім Палессі.
Ахінуў цябе вакол
Баравы вяночак,
Асыпае срэбрам дол
Жаўручок — званочак.
У поле едуць трактары
Вуліцай шырокай.
Майскі кіпень на двары
Цешыць, жмурыць вока.
Рунь пайшла на добры лёс –
Будзем з ураджаем,
Светлай музыкай з нябёс
Сонейка іграе.
Ціха воблачка прайшло
Па жытнёвым полі,
Бусел кружыць над сялом,
Будуць вучні ў школе.
Скончаць школу, паляцяць
Штурмаваць каледжы.
Усцяж па вуліцы стаяць
Новыя катэджы.
Атрымаўшы дзярждыплом,
Не глядзі ў замежжа.
Запрашаем усіх дамоў
У родныя катэджы.
Арабіна адцвіла,
Лета наступае.
Вёска, красачка мая,
Усім нам дарагая.

Гарбачук,А. Вёска, красачка мая : [верш пра вёску Ястрабель] / Аляксандр Гарбачук // Вёска, красачка мая : літаратурна-краязнаўчая гасцёўня / склад. В.М. Зялёнка. – Бяроза : Бярозаўская ЦРБ, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2020. — С. 3-4.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *