Алена Казловіч-Усцілоўская. БЯРОЗ І МАР ЗЯМЛЯ

Вачыма зорнымі
Глядзіш у сэрца мне.
Шляхі прасторныя
Жыцця майго — твае.
Сцяжынай кожнаю
Да шчасця ты вядзеш,
Мой край бярозавы.
А дзе ёсць лепшы, дзе ж?..

Утульная мая
Бяроз і мар зямля,
З усіх дарог чакай,
З любоўю сустракай.

Вярнуся я здаля —
На сэрцы супакой.
Бяроз і мар зямля,
Ты стала мне сястрой.
Расінкай кожнаю
Хай ранак зіхаціць.
А волю Божую
Хай сэрца разглядзіць.

Адзіная мая
Бяроз і мар зямля,
З усіх дарог вітай,
Гасцінна сустракай[1].


[1] Казловіч-Усцілоўская, А. Бяроз і мар зямля : [верш] / Алена Казловіч-Усцілоўская // Маяк. — 2023. — 18 марта. — С. 10. — (Крыніца : літаратурная старонка).

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *