Iгap Уладзіміравіч Тышкевіч (31.07.1964– 26.12.1985)

Лейтэнант, камандзір матастралковага ўзвода. Нарадзіўся ў горадзе  Бярозе.  Скончыў 8 класаў Бярозаўскай сярэдняй школы № 1, затым Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1985 годзе – з адзнакай Арджанікідзаўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча.  Напісаў рапарт з просьбай накіраваць яго ў Афганістан. Лейтэнант, камандзір мотастралковага ўзвода Ігар Тышкевіч праводзіў з салдатамі вучэбныя заняткі па стральбе, калі быў абстраляны […]

Чаму Бяроза Картузскай звалася

Аб узнікненні двайной  назвы горада таксама існуе некалькі паданняў. Большасць з іх звязана з будаўніцтвам у  нашай  мясцовасці манастыра ордэна картэзіянцаў (картузаў), які  быў  закладзены ў 1648 годзе Казімірам Львом Сапегам. Уплыў картузаў на развіццё паселішча  быў настолькі значны, што яно атрымала назву Картуз-Бяроза ці Бяроза-Картузская. Вярнулася гораду старажытная назва «Бяроза» ў 1940 годзе. Чаму […]

Бяроза

Адлік сваёй гісторыі Бяроза вядзе з 1477 года, калі яе ўладальнік Ян Гамшэй заснаваў тут касцёл Святой Тройцы. Менавіта з гэтага часу яна вядома як вёска Сялецкай воласці Слонімскага павета Вялікага Княства Літоўскага. На Беларусі многія населеныя пункты сваімі назвамі неяк звязаны з лясамі ці асобнымі пародамі дрэў, бо ўся тэрыторыя нашай роднай старонкі ў […]